Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Пазьняк: "Імавернасьць нерэгістрацыі З.Пазьняка мне падаецца высокай"


Радыё Свабода Галоўны рэдактар Інтэрнэт-газэты “Беларускія навіны” Кірыл Пазьняк:

(Пазьняк: ) "Паводле незалежных сацыялягічных апытаньняў, у якіх вывучалася гіпатэтычнае галасаваньне выбаршчыкаў у парах Лукашэнка – альтэрнатыўны кандыдат, самымі рэйтынгавымі аказаліся якраз Мілінкевіч і Пазьняк. Папярэджаньні – гэта Дамоклаў меч, які падвесілі над гэтымі двума кандыдатамі.

Пагроза зьняцьця іх зь перадвыбарчай гонкі ёсьць і мне здаецца, што ўлады яшчэ канчаткова ня вызначыліся, з кім апынецца Лукашэнка ў бюлетэні для галасаваньня – са спарынг-партнэрам, з моцным ці са слабым партнэрам, з адным, двума, трыма дэмакратамі? Без Мілінкевіча, каб выключыць усялякія Майданы, ці зь Мілінкевічам, каб перамога выглядала больш спаборніцкай і саліднай?

Хаця паводле майго прагнозу, Мілінкевіч будзе зарэгістраваны, байкот уладаў нявыгадны, бо тады легітымнасьці выбараў будзе тады бракаваць яшчэ больш. І вось імавернасьць нерэгістрацыі Зянона Пазьняка мне падаецца высокай, бо ўлады перасьцерагаюцца, што ў выпадку рэгістрацыі яго кандыдатам на прэзыдэнта ён вернецца, і гэта ажывіць палітычнае жыцьцё. Пазьняк можа адрадзіць вулічную дэмакратыю.

Хаця і спакуса пакінуць Пазьняка кандыдатам усё ж ва ўладзе ёсьць, ён можа адцягнуць частку галасоў ад Мілінкевіча. Хаця гэты чыньнік мае значэньне толькі тады, калі галасы будуць лічыць сумленна". (Чытаць увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG