Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як фармаваліся выбарчыя камісіі – даведацца няможна


Радыё Свабода, Берасьце Суд Ленінскага раёну Берасьця не задаволіў скаргу Ўладзімера Вялічкіна, якога мясцовыя ўлады пазбавілі магчымасьці азнаёміцца з дакумэнтамі наконт фармаваньня гарадзкой выбарчай камісіі.

Цягам некалькіх тыдняў спадар Вялічкін, за вылучэньне якога ў склад камісіі падпісаўся 31 чалавек, спрабаваў атрымаць магчымасьць асабіста азнаёміцца з пратаколам сумеснага паседжаньня гарадзкога савету дэпутатаў і гарвыканкаму, у часе якога была створаная гарадзкая выбарчая камісія.

Уладзімеру Вялічкіну ў гэтым адмовілі, а таму адказ на свае пытаньні пра тое, колькі чалавек вылучаліся ў склад камісіі і дзе працуюць дзейныя сябры мясцовага выбаркаму, ён спрабаваў атрымаць з дапамогай судовай установы.

Паводле рашэньня суду, гарадзкія ўлады не парушылі заканадаўства, і скарга спадара Вялічікіна ня можа быць задаволеная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG