Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я і школа, дзе ён вучыўся, просяць вызваліць сына Чаркасавай


Радыё Свабода Айчым забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай Уладзімер Мялешка паведаміў “Свабодзе”, што ён, а таксама школа і адвакат Антона Філімонава зьвярнуліся да пракурора Менска з хадайніцтвамі выпусьціць непаўнагадовага хлопца на падпіску пра нявыезд.

Антона Філімонава месяц таму арыштавалі за выраб на кампутары фальшывых грашовых купюраў. Хлопец сказаў, што ён паспрачаўся з сябрамі, чый кампутар лепшы, і вырабіў копіі грашовых знакаў.

Спадар Мялешка зазначае, што сьледчыя стала ціснуць на іх унука з мэтай схіліць яго да прызнаньня ў забойстве маці Веранікі Чаркасавай ў кастрычніку 2004 году. Ён кажа, што ўскосна гэта прызнала сьледчая Вольга Бяльковіч, якая паведаміла сям’і Антона, што накіравала ў сьледчы ізалятар забарону на наведваньне Філімонава асобамі, якія не займаюцца справай аб вырабе фальшывых грошай.

(Мялешка: ) “Мы не верым ніякім паперам ужо. І сапраўды як можа сьледчы, якая раней дазваляла парушальнікам прэсінгаваць хлопца, цяпер забараніць ім рабіць гэта. Пакуль хлопец у ізалятары, яны будуць дамагацца свайго”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG