Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы З.Пазьняка і два актывісты з Жодзіна


Радыё Свабода Сяргей Папкоў, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка, быў сёньня ўвечары ў трэці раз быў затрыманы міліцыяй за распаўсюд інфармацыі аб працэдуры “народнага галасаваньня”.

Здарылася гэта ў падземным пераходзе каля менскага ГУМ''у, дзе спадар Папкоў зьбіраў подпісы, заклікаў удзельнічаць у народным галасаваньні і раздаваў нашы інфармацыйныя матэрыялы аб ім, – пра гэта паведаміў прэсавы сакратар партыі Валеры Буйвал.

Аналягічны выпадак адбыўся ў Жодзіне зь сябрамі ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка ля прахадной БелАЗу:

(Буйвал: ) “Пад’ехалі тры машыны, выскачылі міліцыянты з аўтаматамі, адзін лейтэнант схапіў пажылую жанчыну за каўнер і пачаў трэсьці, людзі ўступіліся за яе. Міліцыянты затрымалі Анатоля Рабкаўца і Іраіду Місько”.

Анатоль Рабкавец -- цясьляр, які вырабіў некалькі соцень крыжоў для мэмарыялу ў Курапатах.

Паводле спадара Буйвала, усім затрыманым інкрымінуецца распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Зараз яны знаходзяцца ў пастарунках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG