Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб патрабуе ад ЦВК аднолькавага прымяненьня закону да ўсіх


Радыё Свабода З чарговай скаргай у Цэнтрвыбаркам зьвярнуўся кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб.

Ён зьвяртае ўвагу на тое, што ні па адным факце ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, пра якія ён раней пісаў у ЦВК, не было належнай праверкі і рэагаваньня. У новай скарзе прыводзяцца больш за 10 фактаў з канкрэтнымі прозьвішчамі супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, адміністрацый прадпрыемстваў і ўстаноў, якія парушалі правы актывістаў ініцыятыўнай групы.

Пры гэтым спадар Грыб зазначае, што патрабуючы праверак, ён дамагаецца не прававой ацэнкі дзейнасьці службовых асоб, а аднолькавага прымяненьня закону да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG