Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы зноў вінавацяць украінцаў у крадзяжы газу


Радыё Свабода Расейскі канцэрн "Газпром" ізноў абвінаваціў Украіну ў незаконным адборы газу, які пастаўляецца праз яе тэрыторыю эўрапейскім спажыўцам.

Прэм’ер-міністар Украіны Юры Еханураў адкінуў такія абвінавачаньні. Прызнаўшы, што ва Ўкраіне з прычыны маразоў спажываньне газу павялічылася, Еханураў сьцьвярджае, што Кіеў выконвае ўсе абавязаньні ў справе транзыту расейскага газу ў Эўропу. Пасля нядаўняга расейска-ўкраінскага канфлікту краіны Эўразьвязу выказваюць занепакоенасьць з нагоды сваёй энэргетычнай бясьпекі. Сябра Эўракамісіі Пітэр Мандэлсон заявіў, што Эўропа знаходзіцца ў празьмернай залежнасьці ад паставак газу з Расеі.

***

Сёньня ж расейскія прадстаўнікі паведамілі, што ў найбліжэйшы час завершаць працы ў аднаўленьні газаправоду, які злучае Расею і Грузію. У выніку выбухаў на газаправодзе ў Паўночнай Асеціі й лініяў электраперадачаў ў Карачаева-Чаркесіі спыніліся пастаўкі газу і электраэнэргіі з Расеі ў Грузію. Цяпер паліва паступае ў Грузію з Азэрбайджану, а электрычнасьць – з Турэччыны. Тбілісі абвінавачвае ў дывэрсіі Маскву. Прэсавая сакратарка Эўракамісіі Эма Ўдвін заявіла, што яшчэ зарана гаварыць пра прычыны выбухаў на газаправодзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG