Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд забароніць “Беларускую фабрыку думак”?


Радыё Свабода Заўтра ў Вярхоўным судзе Беларусі павінен пачацца разгляд пазову Мін''юсту аб прыпыненьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія фабрыкі думак”.

Арганізацыя была заснаваная ў чэрвені 1997 годзе буйнейшымі аналітычнымі цэнтрамі краіны, яна аб’ядноўвала 18 дасьледчыцкіх арганізацый як зь Менску, так і з рэгіёнаў.

Апошнім часам частка заснавальнікаў арганізацыі была закрытая ўладамі ў судовым парадку: Міжнародны інстытут палітычных дасьледаваньняў, Беларускі цэнтар канстытуцыяналізму і параўнальных прававых дасьледаваньняў, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Кіраўнік “Беларускія фабрыкі думкі” прафэсар Алег Манаеў зазначае, што арганізацыі інкрымінуецца знаходжаньне юрыдычнага адрасу у жылым фондзе. Ён зазначае, што перавесьці адрас на нежылы фонд ў цяперашніх умовах немагчыма.

(Манаеў: ) “Я думаю, што заўтрашняе паседжаньне будзе пачаткам працэсу (я ня ведаю, колькі часу ён зойме, ня думаю, што зашмат) ліквідацыі і гэтай паважанай няўрадавай арганізацыі”.
XS
SM
MD
LG