Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыўная група Валерыя Фралова працягвае збор подпісаў


Алесь Дашчынскі, Менск За вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Валерыя Фралова сабрана 106 тысяч подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Ігар Азарка. Ён таксама абверг інфармацыю, якая зьявілася ў некаторых мэдыях, што спадар Фралоў зьбіраецца здымаць сваю кандыдатуру. Ініцыятыўная група працягвае збор подпісаў.

Разам з тым, спадар Азарка пацьвердзіў, што генэрал Фралоў рыхтуе заяву адносна прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Плянуецца, што гэтая заява зьявіцца заўтра ў Інтэрнэце. Сам Валеры Фралоў цяпер знаходзіцца ў Расеі.

(Азарка: ) “Наагул, ніякай гаворкі не было пра зьняцьцё кандыдатуры. Сёньня зь ім стэлефанаваліся, абмяркоўвалі. Ён сказаў: “Я не казаў такіх словаў пра тое, што я гатовы здымаць сваю кандыдатуру. Калі мне патэлефанавалі зь БелаПАН — маўляў, ходзяць чуткі, я сказаў, што не зьбіраюся абмяркоўваць чуткі. Але ў нас рыхтуецца на заўтра заява. Не пра зьняцьцё кандыдатуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG