Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы быў затрыманы старшыня Магілёўскай філіі "Маладога Фронту"


Радыё Свабода У Магілёве апоўначы, ў нядзелю міліцыянты затрымалі старшыню Магілёўскай філіі "Маладога Фронту", актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Сяржука Нягаціна. Яму прад''явілі абвінавачаньне ў непадпарадкаваньні дзеяньням міліцыі ў той час, калі ён зьбіраўся распаўсюджваць налепкі "Яны хлусяць".

Маладафронтавец вяртаўся дахаты і зьбіраўся набыць прадукты харчаваньня. Зь сабой ён нёс налепкі "Яны хлусяць", якія, паводле ягоных словаў, адлюстроўваюць сапраўдную сутнасьць дзяржаўных мэдыяў. Адметна, што міліцыянт не зьвяртаў увагу на іншых мінакоў, але калі заўважыў Сяржука Нягаціна, патрабаваў каб той прад''явіў яму дакумэнты.

Маладафронтавец гаворыць,што міліцыянт пастаянна дзяжурыць у іхнім раёне, добра ведае яго з прычыны таго, што нярэдка назірае за акцыямі апазыцыі. Калі спадар Нягацін нагадаў пра гэта, яго абвінавацілі ў супраціве міліцыі. Сяржант адмовіўся прад''явіць яму сваё пасьведчаньне і пацягнуў да ўчастка міліцыі.

Што адметна, ніводзін зь міліцыянтаў у пастарунку ў цемры не прарэагаваў на просьбы затрыманага і не прад''явіў службовага пасьведчаньня. Спачатку налепкі зьбіраліся канфіскаваць. Але калі маладафронтавец нагадаў ім пра адказнасьць перад законам, іх вярнулі. Супрацоўнікі міліцыі так і не змаглі даказаць, што бачылі, як ён лепіць налепкі на сьцены.

Лідэра магілёўскіх маладафронтаўцаў вызвалілі празь некалькі гадзінаў ноччу. Ежу ён так і не пасьпеў набыць, але выказаў задавальненьне тым, што давёз дадому налепкі і подпісы за Аляксандра Мілінкевіча. Паводле ягонай думкі, гэты выпадак – звычайная акцыя запалохваньня маладых прыхільнікаў дэмакратыі.

(Нягацін: ) "Я лічу, што маё затрыманьне зьвязана з тым, што ўлады баяцца нашых актывістаў, але такім чынам нас ня зломіш. Мы маладафронтаўцы, як стаялі на прынцыпах дэмакратыі і свабоды, так і будзем стаяць..."
XS
SM
MD
LG