Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці падпісаліся ўжо людзі за магчымых кандыдатаў?


Радыё Свабода Застаецца чатыры дні да заканчэньня збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта. Ці маюць людзі магчымасьць падпісацца за таго ці іншага кандыдата? Адказваюць людзі на вуліцах Менску.

(Прадпрымальнік: ) “Ніхто да мяне не падыходзіў, і нікога я ня бачыў — ні на працы, ні дома. Ісьці да пікетаў ня маю часу. Працую да сямі вечара з панядзелка да суботы”.

(Студэнт: ) “За ўсіх падпісаўся”.

(Карэспандэнтка: ) “За ўсіх, каго прапанавалі?”

(Студэнт: ) “Так”.

(Міхась: ) “Я падпісаўся за Пазьняка, бо лічу, што народ павінен мець выбар. Гэта я зрабіў супраць сучаснага прэзыдэнта і на знак пратэсту супраць прымусовага збору подпісаў. Я студэнт. Жыву ў інтэрнаце. Іншага нічога не застаецца”.

(Ірына: ) “Я яшчэ ні за каго не падпісалася… Яшчэ ня вывучыла канкурэнтаў нашага прэзыдэнта. Пакуль ён мяне задавальняе. Я не хачу пераменаў”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы ўжо падпісаліся?”

(70-гадовы Рыгор: ) “Не, пакуль не. Я яшчэ думаю. Наагул, трэба нешта зьмяніць”.

(Карэспандэнтка: ) “Да вас прыходзілі?”

(Вера: ) “Ніхто не прыходзіў”.

(Алег: ) “Да мяне яшчэ ніхто не прыйшоў”.

(Карэспандэнтка: ) “Ну, а самі вы — што будзеце рабіць?”

(Алег: ) “Буду шукаць, але толькі не за дзейнага”.

(Ігар: ) “Напэўна, ня буду падпісвацца. За Лукашэнку не хачу, а астатнія вызначылі малую актыўнасьць. Хачу пераменаў! Але ня ведаю за каго”.

(Аляксандар: ) “Да мяне не прыходзілі”.

(Карэспандэнтка: ) “Ну, а самі вы?”

(Аляксандар: ) “Ну, я чакаю, што нехта прыйдзе”.

(Карэспандэнтка: ) “А калі не?”

(Аляксандар: ) “Значыць, я нікому не патрэбны. Так атрымліваецца. Ужо, відаць, нешта безь мяне вырашана. Раз не прыйшлі, то гэта вельмі дрэнна”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці маеце вы магчымасьць падпісацца за таго ці іншага кандыдата?”

(Сяргей: ) “Прыходзілі…”

(Карэспандэнтка: ) “А вы?”

(Сяргей: ) “А, нічога… Казалі мне, каб падпісаўся за Лукашэнку”.

(Спадарыня: ) “Я на працы падпісалася за Лукашэнку”.

(Спадарыня: ) “Да нас прыходзілі на кватэру людзі, якія зьбіраюць подпісы, некалькі разоў. Але я адказала, што не жадаю падпісвацца за гэтага кандыдата. Я папросту ня ведаю гэтых людзей. Нідзе — ні на тэлебачаньні, ні ў газэтах пра іх ня кажуць”.

(Сьвятлана: ) “Хадзілі. У маіх сяброў хадзілі. Студэнтаў пад прымусам — нават палохалі выключэньнем з вучобы і высяленьнем з інтэрнату… Папросту прымушалі падпісвацца”.

(Карэспандэнтка: ) “Такі мароз на вуліцы!”

(Пётар: ) “Мароз. А вось іду на працу, а па дарозе падпісаўся ўжо”.

(Павал: ) “Выгнаў з пад’езду тых, якія зьбіралі подпісы за Лукашэнку. Яны ня мелі пры сабе пасьведчаньня. Хацеў іх сфатаграфаваць і выклікаць міліцыю”.
XS
SM
MD
LG