Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы польскі пасол зьявіцца перад прэзыдэнцкімі выбарамі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дырэктар Дэпартамэнту сыстэмы інфармацыі міністэрства замежных справаў Польшчы Павал Дабравольскі, які адначасова выконвае абавязкі прэсавага сакратара МЗС, заявіў нашаму радыё, што новы польскі амбасадар у Беларусі зьявіцца яшчэ перад прэзыдэнцкімі выбарамі.

Дакладна месяц таму міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэллер заявіў нашаму радыё, што ў хуткім часе будзе вядомае імя новага польскага амбасадара ў Беларусі, але гэтак не здарылася. Павал Дабравольскі, аднак, кажа што амбасадар будзе накіраваны ў Беларусь яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў.

(Дабравольскі: ) “Як вы ведаеце, працэдура прызначэньня амбасадара заўсёды захоўваецца ў таямніцы, бо гэта тая сфэра дачыненьняў паміж дзяржавамі, дзе абодва бакі – і краіна, якая накіроўвае пасла і краіна, у якую ён едзе, хочуць зарэзэрваваць для сябе пэўны абшар маўчаньня. Але скажу так - польскі амбасадар будзе ў Беларусі яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў”.

У дзяржаўных СМІ Беларусі не спыняецца антыпольская кампанія – зь іхных паведамленьняў можа скласьціся ўражаньне, што Варшава ледзь не галоўны вораг беларускага народу. Як у польскім МЗС ацэньваюць такую палітыку?

(Дабравольскі: ) “Я б хацеў, каб тыя, хто займаецца гэтай кампаніяй, хто яе робіць, прыехалі ў Польшчу і паспрабавалі знайсьці дзе тут ёсьць варожасьць у дачыненьні да Беларусі, пра якую яны пішуць. Тэрыя пошуку ворагаў - вельмі дэрэнная, але калі ворагаў шукаюць сярод суседзяў, якія жадаюць беларусам толькі усяго найлепшага, дык гэта яшчэ горш”.

Два тыдні таму, у часе візыту ў Беласток, прэм’ер-міністар Польчшы Казімеж Марцінкевіч заявіў, што цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў на польскай тэрыторыі пачне працаваць радыё для Беларусі. Я запытаўся ў прадстаўніка польскага МЗС, ці ёсьць нейкія канкрэтныя тэрміны ў гэтай справе.

(Дабравольскі: ) “Пытаньне аб стварэньні радыё вырашанае. На сёньняшні дзень мы маем некаторыя выключна тэхнічныя праблемы, якія намагаемся хутка вырашыць. Мы хочам, каб гэтае радыё было, так як у дэмакратычным сьвеце, адной з крыніцаў, якая дае шанец слухаць тое, што людзі хочуць слухаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG