Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Аляксандар Рыгоравіч! Я сам пэнсіянэр і буду галасаваць толькі за беларускую мову!"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 22-23 студзеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць сваё паведамленьне на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за меркаваньні слухачоў.

(Аляксей Пятровіч, пэнсіянэр: ) “Што было, калі апазыцыя была пры ўладзе?. І што яны зрабілі? – Галечу, беспрацоўе, булку хлеба па квітках прасілі! Што яны яшчэ хочуць зрабіць? Куды вы рухаеце такую апазыцыю? Хай яны нікуды ня лезуць, сядзяць і маўчаць! Калі Польшчу вы хочаце, то бярыце тое самае ад Беларусі. А там у Польшчы ўжо галечы хапае.

Ніхто з апазыцыі на выбарах ня пройдзе! І хай Пазьняк са сваімі бюлетэнямі едзе ў Амэрыку і там дажывае свой век! А ў Беларусі ён ніякія выбары ня пройдзе! І хай не выклікае хуліганскія тут выпадкі! А калі будзе, то міліцыя забярэ!”

(Міхаіл Леках, Рыга: ) “Спадар Пазьняк шмат чаго не разумее і ня ведае з-за адсутнасьці неабходнай адукацыі. То бок у чым ён моцны, дык моцны, але ня трэба лезьці ва ўсе справы! Можаце зірнуць мой артыкул у “Савецкай Беларусі” за жнівень 2002 году, дзе я тлумачу, дзе ён ня праў. Трэба, каб было зразумела, што і да кандыдата ў прэзыдэнты трэба падыходзіць вельмі крытычна.

Другое пытаньне, на якім я б хацеў спыніцца. Я пісаў, што перад мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі я прыехаў у Менск і, выкарыстоўваючы матэматычную тэорыю экспэрымэнта, сам адзін практычна дакладна вызначыў вынікі выбараў. Скажу больш за гэта, калі вы мяне, беларуская служба Радыё Свабода, запросіце, я гатовы прыляцець з Рыгі ў Менск, паматацца па Беларусі, сабраць неабходную інфармацыю і паказаць, што дзеючы прэзыдэнт будзе перавыбраны, недзе парадкам 64-70 дзеючых галасоў. Гэта мае мэтады, у дапамогу мне неабходна будзе недзе сто чалавек".

(Валянцін, Івацэвіцкі раён: ) “Максім Багдановіч – зорка трэцяй велічыні беларускай літаратуры пасьля Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ён адзін зь першых у беларускай літаратуры пачаў пісаць пра зямное грэшнае каханьне. Яшчэ падабаецца яго верш пра беларускі народ".

А наконт таго, што гэтыя сымбалі, “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, выкарыстоўваліся здраднікамі Беларусі ў час Вялікая Айчыннай вайны можна сказаць наступнае. Цяпер многія, прыкрываючыся імем Бога, робяць свае брудныя справы, забіваюць людзей і г.д. У час вайны фашысты зьнішчалі цэлыя народы, прыкрываючыся імем Бога. Колькі добра вядомых гістарычных выпадкаў можна ўзгадаць. Але ж нікому не ўзбрыло ў галаву адмаўляцца пасьля гэтага ад Бога”.

(Алесь Колас: ) "Ваш слухач з Мазыра, сусед Ксюшы Сітнік.

Цяпер у маёй дзяржаве павінна праходзіць перадвыбарчая кампанія. Але нічога гэтага няма. І, на мой погляд, напэўна і ня будзе. Адзін толькі кандыдат у прэзыдэнты пастаянна фігуруе на ўсіх каналах тэлебачаньня і радыё, а астатніх мы ніколі напэўна ня ўбачым і не пачуем. І ўсё ж такі, калі гэтае мерапрыемства, якое афіцыйна называецца перадвыбарчай кампаніяй, існуе ўсё ж такі, то я хацеў бы задаць адно пытаньне праз цябе, “Свабода”, да кандыдатаў у прэзыдэнты. Ці будуць вернуты мае грошы, якія я пазычыў ці аддаў у ашчадны банк дзяржавы, якая калісьці называлася БССР, а цяпер Рэспубліка Беларусь? Бо ў 94-м Аляксандар Рыгоравіч абяцаў вярнуць мае рублёвыя савецкія грошы. Але да гэтай пары нічога пакуль ня зроблена. Чакаю адказу. Дзякуй за ўвагу”.

(Спадар: ) “Хацелася, каб вы ў бліжэйшых сваіх выпусках абмеркавалі такое пытаньне аб так званым народным сходзе. Наколькі мне вядома, такі орган у нашай Канстытуцыі ўвогуле ня значыцца. І каб вы зьвярнулі ўвагу на тое ў сувязі з тым, што на кожнага кандыдата ў прэзыдэнты, як паведамлялася, прыпадае недзе 25 тысяч эўра. Колькі грошаў улада ўбухае ў гэты сход? Ён жа фактычна супадае з выбарамі на новы тэрмін, гэта ж фактычна своеасабліва выбарчая кампанія. Мяркую, што гэты сход уяўляе сабой збор нейкай незарэгістраванай арганізацыі. І з пункту гледжаньня новых законаў можна падвесьці той самы артыкул аб дзейнасьці ад імя нейкай незарэгістраванай арганізацыі. Калі ласка, абмяркуйце гэта ў сваёй перадачы з удзелам адпаведных дасьведчаных людзей у гэтым пытаньні”.

(Ірына, Жодзіна: ) “Дзякуй вялікі табе “Свабода”, што ты ёсьць! Я ня буду не інфармацыю даваць, не дзяліцца меркаваньнямі, проста хочацца падзяліцца настроем, бо вельмі цяжка. Зараз адбываецца справа над маімі лепшымі сябрамі. Ты пра гэта вельмі добра дакладна пішаш, сочыш за гэтым. Вось проста зараз я знаходжуся адна і мяне пужае, што шмат хто перажывае за гэтых людзей па адным. Я даўно ўжо назіраю палітычную сытуацыю, адсочваю падзеі, але ніколі гэта не краналася мяне так блізка. Я яшчэ раз упэўнілася ў тым, што ўлада робіць насамрэч глупства. Калі раней я дзейнічала і выходзіла за ідэю, за свабоду, то зараз я проста пайду за сваё ўласнае жыцьцё, за ўласнае жыцьцё сваіх лепшых самых родных людзей.

Дзякуй вялікі. Гэта была сяброўка Паўла Батуева і Зьмітра Гаўрусіка. Я вельмі моцна за іх перажываю, спадзяюся, што я не адна такая. І спадзяюся, што калі нам і чакаць чагосьці горшага, то толькі да 19 сакавіка. Спадзяюся, што б з імі не адбылося, пасьля 19 сакавіка гэта ня будзе мець ніякай сілы. Дзякуй вялікі табе “Свабода”, што ты ёсьць! Мы разам з табой!

Адзіная справа, калі дзяржава абражае пачуцьцё чалавечай уласнай годнасьці, калі яна зьнішчае права чалавека звацца і адчуваць сябе чалавекам, і, натуральна, што ў чалавека ўзьнікае нейкая рэакцыя адпаведная на такія падзеі. Так? І зусім іншая справа, калі ўлада падымае руку на тваіх блізкіх, на тваіх родных, на тых у прынцыпе, з каго будуецца тваё жыцьцё. Бо жыцьцё кожнага чалавека ў першую чаргу будуецца таксама зь людзей. І я хачу зазначыць, што вось гэтыя хлопцы былі мне амаль за маці і за бацьку. І, лічу, што гэта вялікая памылка дзяржавы, вялікая памылка ўлады, бо адна справа, калі чалавек бароніць сваё пачуцьцё ўласнай годнасьці і іншая справа, калі чалавек бароніць сваіх любых.

Дзякуй вялікі. Я думаю, што “Свабода” будзе з намі, таму што мы зараз са “Свабодай”. Дзякуй за тое, што трымаеце ў курсе. За тое, што вы ёсьць дзякуй!”

(Спадарыня, Ліда: ) “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Хачу сказаць, папрасіць усіх людзей, хто будзе ўдзельнічаць у выбарах: галасуйце, людзі, за Зянона Станіслававіча Пазьняка! Пазьняк шмат зрабіў для нашай краіны Беларусі. І толькі ён выведзе краіну на сьветлую дарогу!”

(Спадар: ) “Вядома, збор подпісаў апазыцыя вядзе пасьля працоўнага дня, на марозе, на ветры, пад сьнегам. А за Лукашэнку збор подпісаў вядзецца ў льготных умовах, у цяплічных, пад дахам установаў на працягу ўсяго працоўнага дня ды яшчэ пад прымусам і ўціскам. Такія подпісы несапраўдныя, я лічу, бо зроблены недабраахвотна і не на роўных умовах з астатнімі зьбіральнікамі подпісаў. Гэтых парушэньняў Ярмошына не жадае бачыць! Павінны быць створаны роўныя магчымасьці!”

(Спадар: ) “Я за альтэрнатыўныя выбары, таму да вас і тэлефаную. Што тычыцца кандыдатаў. Напрыклад, Мілінкевіч кажа, што калі ён прыйдзе да ўлады, то разьбярэцца тут зь сім-тым. Пакуль ён будзе некалькі год разьбірацца з нашымі цяперашнімі кіраўнікамі, рэспубліка ляжа, будзе ў загоне. Таму ня пройдзе гэта ў яго. Ці той Пазьняк, зноў Масква, кажа тое самае. Што гэта за кандыдаты? У нейкую яму лезуць і нас цягнуць на гэта. Не! Гэта ня пройдзе! Вось Гайдукевіч адзіны кандыдат, які адносна спакойна, ўпэўнена кажа. Як можна сварыць нас з Расеяй? Мы бачым, што потым бывае. Мы ж жабракамі станем! Канечне, калі прыйдзе такі як Пазьняк, безумоўна з нас за газ будуць браць столькі, колькі з Украіны – 230 даляраў. Гэта значыць, што няма рэспублікі, мы галадранцамі будзем. Нельга такога рабіць! Я разумею вас, вы адпрацоўваеце хлеб, што Амэрыка вам плаціць, а гэта – вораг №1 усяго чалавецтва, у тым ліку і Беларусі. Таму хоць тут будзьце аб’ектыўнымі, дайце выступіць Аляксандру Рыгоравічу па вашым радыё, хай ён патлумачыць!”

(Спадар: ) “Прыходзіцца зноў уздымаць пытаньне аб вашай заяве некалькі дзён таму, што канцлер Нямеччыны з Пуціным будзе ставіць пытаньне пра Беларусь. На жаль, гэтага ня здарылася. Дык што ж у “Свабоды” не хапае сьмеласьці прызнаць гэты факт? Ці наўмысна вы ўводзіце слухачоў у зман, ці то не хапае ў вас інфармацыі? Але ж трэба набрацца сьмеласьці і выказацца на гэты конт”.

(Спадар: ) “Хачу выказаць меркаваньне наконт званка нейкай пані, які быў агучаны сёньня, якая раіла Лукашэнку зьняць сваю кандыдатуру, бо яго “элегантныя перамогі” надакучылі ўсяму народу. Хачу запытаць гэтую пані: хто ёй даў права ад усяго народу выказваць такое меркаваньне? Яна што запытала тых людзей, якія кормяць яе малаком, мясам; яна запытала тых людзей, якія выпускаюць аўтобусы, тэлевізары, трактары? Трэба было гэтых людзей запытаць, ці можна ад іх так выказвацца! І дзіўлюся, што спадар Лукашук такія абсурдныя званкі агучвае”.

(Мікалай: ) “Я зьяўляюся інвалідам па зроку, маю 1-ю групу. На сёньняшні момант працую на аб’яднаньне грамадзтва сьляпых, маю магчымасьць займацца спортам і грамадзкімі справамі. Дзякуючы грамадзтву сьляпых, мы маем магчымасьць арганізаваць свае сацыяльныя пытаньні і тых людзей, якія на дадзеным момант не працуюць.

Вось у мяне пытаньне да кандыдата ў прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. Ці будзе пры перамозе на выбарах падтрымлівацца грамадзкае аб’яднаньне інвалідаў, іх сацыяльныя праграмы, першае, арганізаваць сябе як чалавек і ўсе свае магчымасьці? Ці будзе падтрымлівацца атрыманьне вышэйшай адукацыі інвалідамі і падтрымка іх уладкаваньня?

Прашу адказаць некалькі разоў, бо часам Радыё Свабода не чуваць.

У мяне першая група па зроку, але, нягледзячы на гэта, мяне цікавіць гісторыя. Я зьбіраю, калекцыяную і манэты, карціны, статуэткі – ўсё, што тычыцца гісторыі Беларусі і сусьветнай гісторыі. Я пачуў па Радыё Свабода, што можна атрымаць якую-небудзь рэч. Калі ёсьць магчымасьць, то нешта зь гісторыі Беларусі, карціну ці кніжку, я б хацеў атрымаць ад вас”.

(Спадар: ) “Я зьвяртаюся да Лукашэнкі. Аляксандар Рыгоравіч! Я сам пэнсіянэр і буду галасаваць толькі за беларускую мову! Таму што мая Беларусь без матулінай мовы, як бамжы без сваёй хаты, якія замярзаюць зараз на вуліцы пры тваёй уладзе".

(Спадар: ) “Хачу запытаць спадара Мілінкевіча. Пан Мілінкевіч, што вы будзеце рабіць з тымі дзесяткамі тонаў золата, срэбра і плаціны, якія накапіў для Беларусі Лукашэнка?"

(Спадар: ) “Наш прэзыдэнт пастаянна гаворыць, што ён ніколі ня здасьць сувэрэнітэту Беларусі, Беларусь будзе незалежнай. Апошнім часам пачаліся размовы аб Канстытуцыйным акце, аб агульнай канстытуцыі і нават пра ўвядзеньне агульнай валюты, расейскага рубля. Я так разумею, што калі будзе ўведзены расейскі рубель, то Беларусь адразу губляе сувэрэнітэт, таму што станок, як правіла, будзе знаходзіцца ў Маскве. Унясіце калі ласка яснасьць у гэтае пытаньне”.

(Мікалай Бельскі: ) “Пытаньне да ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Першае. Як вы ставіцеся да захаваньня сувэрэнітэту калгаснага і падсобнага гаспадарства ў вёсцы? Другое. Ці парушыцца сувэрэнітэт якога гаспадарства, калі рэнтабэльнасьць у рыначных адносінах значна адрозьніцца, і ў мэтах харчовай незалежнасьці мацнейшае праглыне спадарожніка? Трэцяе. На базе каторага верагодна стварэньне саюзу, калі да сувэрэнных гаспадарстваў далучыцца фэрмэрскае? Дзякуй за адказы”.
XS
SM
MD
LG