Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З.Пазьняк: “Улады ня хочуць даць мне легальную магчымасьць вярнуцца”


Радыё Свабода Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк абураны затрыманьнем міліцыяй сяброў ягонай ініцыятыўнай групы ў Менску. Ён лічыць, што яны дзейнічалі законна, інфармуючы людзей аб выбарах, аб ініцыятыве “народнага галасаваньня”, што пацьверджана юрыдычнай экспэртызай.

(Пазьняк: ) “Група мае права інфармаваць пра выбары, пра свае падыходы, гэта нармальна, гэта ня ёсьць агітацыяй за прэтэндэнта ці за кандыдата, таму тое, што зрабіла міліцыя,– гэта прававая дзікасьць. Гэта проста дзікунства – арыштаваць групы зборнікаў подпісаў і старшыню ініцыятыўнай групы”.

Зянон Пазьняк зьвязвае затрыманьне з нядаўняй заявай старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб тым, што калі будзе працягвацца агітацыя за “народнае галасаваньне”, то подпісы за Пазьняка не будуць залічаныя, і ён ня будзе зарэгістраваны.

(Пазьняк: ) “Яны зразумелі, што калі я прыеду, то сытуацыя з народным галасаваньнем будзе рэальнай. Яны гэта адчулі, і таму ўсё гэта зроблена для таго, каб любымі спосабамі ня даць магчымасьці мне легальна вярнуцца ў Беларусь”.
XS
SM
MD
LG