Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст моладзевага руху Зьміцер Касьпяровіч дагэтуль за кратамі


Радыё Свабода З-пад варты вызваленыя Павал Батуеў і Зьміцер Гаўрусік. Увечары 17 студзеня маладыя людзі былі затрыманыя разам са Зьмітром Касьпяровічам.

Зьміцер Касьпяровіч дагэтуль знаходзіцца пад вартай, яго падазраюць паводле 370-га артыкулу (зьнявага і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў). А менавіта за тое, што актывіст дэмакратычнага руху сарваў і падраў чырвона-зялёны сьцяг на даху Менгарвыканкаму. Зьміцер Гаўрусік і Павал Батуеў знаходзіліся непадалёк месца здарэньня:

(Батуеў: ) “Мы хочам удакладніць некаторыя зьвесткі, распаўсюджаныя папярэдне СМІ. Мы ня мелі плянаў наконт замены афіцыйнага сьцяга на бел-чыровона-белы. Тым больш, у нас не было пры сабе нацыянальнага сьцягу. Мы належым да дэмакратычнага руху, але да “Маладога Фронту” ня маем дачыненьня. Мяне і Гаўрусіка вызвалілі з-пад варты ўвечары 20 студзеня. Нашыя рэчы засталіся ў міліцыі: шапкі, шнуркі ад бацінак, мабільнікі і грошы. Быў люты мароз, але рэчы нам не вярнулі”, - заявіў Павал Батуеў.

Нягледзячы на вызваленьне з пастарунку, падазрэньні з Паўла Батуева і Зьмітра Гаўрусіка ня зьнятыя.
XS
SM
MD
LG