Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактары вымушаныя ампутаваць абмарожаныя ногі бяздомным<b/>


Сьвятлана Курс Чатыры разы на год падчас апэрацыі “Бомж” менская міліцыя рэгіструе 1-2 тысячы бяздомных людзей. Колькасьць незарэгістраваных невядомая нават прыблізна. Між тым у прымальніку-разьмеркавальніку ГУУС 160 месцаў для дарослых і ў адзінай гарадзкой начлежцы – 92. Як пераносяць жорсткія маразы тыя, каму няма куды падзецца?

У лютыя маразы найцяжэй даводзіцца бяздомным. Расказвае бяздомная кабета сярэдніх год.

(Спадарыня Алена:) “Алена Іванаўна я. Пакуль я сядзела ў месцах пазбаўленьня волі, мой сын прадаў кватэру. Тады быў указ: праз 6 месяцаў выпісвалі. Нават калі чалавек сеў на год, ён ужо пазбаўляўся кватэры. Я ня ведала, куды падзецца. Дождж ідзе, сьнег ідзе, потым усё гэта замерзла. На вакзале сядзела, дык ганяюць, падыдзе табе, дубіналам па плячах урэжа ці нагою штурхне. Куды ісьці? Пад’езды пазачыненыя, падвалы пазакрываныя кратамі, рукі адмярзаюць”.

У Менску ёсьць “Дом начнога побыту”, які ўтрымліваюць гарадзкія ўлады. Умовы ў начлежцы, паводле жыхароў, добрыя. Але тут толькі 92 месцы, цяпер усе яны занятыя. Проста так у начлежку ня прыйдзеш: толькі па накіраваньні міліцыі, якую шмат хто зь бяздомных пазьбягае. Начлежку вартуюць жалезныя дзьверы з кодавым замком і міліцыянт.

Абмарожаных і пераахалоджаных людзей шпіталізуюць ня толькі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтfр, але і ў рэанімацыі, аддзяленьні гнойнай хірургіі й апёкавыя аддзяленьні шпіталёў па ўсёй краіне. Таму немагчыма сказаць, колькі жыхароў Беларусі абмарозіліся за гэтыя дні. У Беларускім рэспубліканскім апёкавым цэнтры на базе 2-ой клінічнай бальніцы Менска – 50 месцаў. Толькі 19-20 студзеня ў цэнтар паступілі 36 чалавек з дыягназам “абмарожваньне”, зь іх 12 шпіталізаваныя. Дактары адмаўляюцца назваць агульную колькасьць абмарожаных і колькасьць ампутацыйных пацыентаў.

Гаворыць доктар 2-ой клінічнай бальніцы, які не пажадаў, каб ягонае імя гучала ў эфіры.

(Доктар:) “Я ня ведаю. За ўсіх абмарожаных адказвае апёкавы цэнтар, яны іх вядуць. Іх паступае шмат – масавае паступленьне – таму паводле загаду іншыя аддзяленьні прадставілі цэнтру яшчэ 30 ложкаў. У тым ліку 20 ложкаў у гнойнай і экстраннай хірургіі. То бок, яны проста арандуюць нашыя ложкі, каб пакласьці ў іх больш-менш кампэнсаваных хворых”.

Мая знаёмая, пацыентка экстраннай хірургіі аднаго зь менскіх шпіталёў, кажа, што за тры дні яе побыту ў шпіталі ампутавалі ногі тром бяздомным людзям.

(Ірына:) “Ёсьць”бабульчына” палата, там ляжаць бамжыхі-бабулькі. Як крычаць яны на гэтых сваім абмарожаных нагах! Дактары ратуюць, як могуць, каму кропельніцы, каму што, але пагана гэта выглядае. Шмат абсечаных, шмат!”

Паводле Алены Пятроўны, дзяжурнай доктаркі Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, бяздомныя людзі часта церпяць абмарожаньне па некалькі дзён, пакуль тканкі не пачнуць распадацца. Таму дактарам даводзіцца выкарыстоўваць ампутацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG