Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: "Ніякіх міжнацыянальных канфліктаў ня будзе"


Радыё Свабода Слухач "Свабоды" задае пытаньне, адрасаванае Аляксандру Мілінкевічу: "Дзе я жыву, жывуць людзі розных нацыянальнасьцяў. Дык лукашэнкаўская прапаганда пужае, што калі Мілінкевіч прыйдзе да ўлады, гэтым людзям будзе дрэнна жыць. Я прашу, каб адказалі на гэта пытаньне. І яшчэ пытаньне. Ці будзе для пэнсіянэраў бясплатны праезд на прыгарадныя цягнікі?"

На пытаньні нашага слухача адказвае Аляксандр Мілінкевіч.

(Мілінкевіч: ) “Я хачу запэўніць слухачоў, што калі прыйдзе да ўлады Мілінкевіч, ніякіх міжнацыянальных канфліктаў ня будзе. На Беларусі заўсёды панавала талерантнасьць, людзі паважалі адзін аднаго. І больш за тое – ня проста будуць роўныя правы, а для нас будзе вялікае шчасьце, што на Беларусі ёсьць розныя нацыянальнасьці, розныя культуры й нашае багацьце менавіта ў гэтым. І таму турбавацца няма чаго.

Тое, што афіцыйная ўлада кажа, што рускіх пасадзім на чамаданы, іншыя нацыянальнасьці таксама зьедуць – гэта абсалютная няпраўда. Усе будзем жыць адной сям''ёй, бо Беларусь багатая рознымі людзьмі.

Што тычыцца праезду на транспарце, то я думаю, што каб бясплатна, то гэта трэба падлічыць, так я не гатовы сказаць. А ільготы павінныя быць, бо многія лецішчы прыходзяць у заняпад, а гэта надзвычай дрэнна. І пакуль пэнсіі невялікія, трэба мець ільготы, каб людзі маглі працаваць на сваіх лецішчах, падтрымліваць сваё здароўе і харчавацца як сьлед”.

Гаварыў Аляксандр Мілінкевіч. Пытаньне пра мажлівасьць бясплатнага праезду прыгараднымі цягнікамі для пэнсіянэраў мы адрасавалі таксама Беларускай чыгунцы. Адказвае начальнік пасажырскага аддзелу Дзьмітры Казей.

(Казей: ) “Чыгунка ні зь якімі ініцыятывамі не выходзіць. Увогуле любыя льготы чыгунка не ўсталёўвае. Нам даюць распараджэньні з ураду, а ў цэлым рашэньні прымае кіраўнік краіны. Таму для пэнсіянэраў нічога не мяняецца абсалютна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG