Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лейтэнант міліцыі лічыць, што за подпісы Мілінкевіч дае грошы


Радыё Свабода, Берасьце Сёньня каля 15-ці гадзінаў адбыўся інцыдэнт ля ўваходу на цэнтральны рынак у Берасьці, дзе зьбірала подпісы ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча.

Спаслаўшыся на ананімны тэлефонны званок, лейтэнант міліцыі Руслан Вярэніч запатрабаваў ад сябраў ініцыятыўнай групы тлумачэньняў, ці сапраўды яны плацяць грошы тым, хто падпісваецца за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча на прэзыдэнта.

Атрымаць гэтыя тлумачэньні міліцыянт жадаў ад Ірыны Лаўроўскай і Сяргея Вакуленкі, якім было прапанавана прайсьці ў пастарунак.

Сябры ініцыятыўнай групы ад гэтай прапановы катэгарычна адмовіліся і пасьля дзесяціхвіліннай размовы міліцыянт сышоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG