Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за маразоў у Віцебску зачынілі школы і вулічныя кірмашы


Радыё Свабода, Віцебск Калі навучальныя ўстановы не працуюць дзеля захаваньня здароўя школьнікаў – так вырашыў гарадзкі аддзел адукацыі, то закрыцьцё кірмашоў абумоўленае зусім ня клопатам пра патэнцыйных пакупнікоў, якія могуць памарозіцца пры тэмпэратуры –30 °C градусаў.

Полацкі і Смаленскі кірмашы зачыніліся дзеля эканоміі электраэнэргіі: высьветлілася, што гандляры неабмежавана карыстаюцца ацяпляльнымі прыборамі, безь якіх працаваць у шапіках і маленькіх крамках проста немагчыма.

Ад гандлю на адкрытым паветры віцебскія прадпрымальнікі адмовіліся яшчэ два дні таму – з наступленьнем першых халадоў.

На Віцебшчыне ўжо ёсьць тры сьмяротныя ахвяры апошніх надзвычайна халоднага надвор''я. У Лепельскім раёне загінуў супрацоўнік мясцовага лясгасу, які 19 студзеня рабіў агляд дрэваў на сваім участку. Таго самага дня ў Пастаўскім раёне знайшлі замерзлага насьмерць рыбака, а ў Докшыцкім – аматара алькаголю, які заснуў проста на вуліцы.
XS
SM
MD
LG