Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі ліквідатар спыніў галадоўку


Радыё Свабода Інвалід другой групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў галадаў 35 дзён і схуднеў на 8 кіляграмаў.

(Сіліверст: ) “За час гэтай ужо другой маёй галадоўкі, па сутнасьці, нічога не зьмянілася — за выключэньнем таго, што Рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет перафутболіў мае мэдычныя дакумэнты ў так званую незалежную экспэртызу, у навукова-практычны цэнтар “Кардыялёгія”. Гэта ня што іншае, як чарговая цяганіна”, — лічыць Васіль Сіліверст.

Тым ня менш, чарнобыльскі ліквідатар спыніў галадоўку:

(Сіліверст: ) “Працяглая галадоўка — гэта і працяглы нэрвовы стрэс. Мне патрэбна здароўе, каб змагацца надалей. Ужо 2 лютага ў Гомелі адбудзецца чацьвертае судовае разьбіральніцтва маёй справы. Трэба пакінуць сілы на гэты суд, таму што я ў судзе працую без адваката”.

Васіль Сіліверст дамагаецца, каб прызналі прычынную сувязь яго захворваньняў і інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
XS
SM
MD
LG