Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяты год запар палітыкам году ў Польшчы стаў Квасьнеўскі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы дзясяты раз запар палітыкам году стаў (цяпер ужо былы) прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі. Адметна, што нягледзячы на сваю вялікую папулярнасьць у краіне, ён быў зацятым праціўнікам пераходу Польшчы ад парлямэнцкай да прэзыдэнцкай рэспублікі. Сярод сусьветных лідэраў палітыкам году ў Польшчы стаў Джордж Буш.

Паводле дадзеных апытаньня аўтарытэтнага Цэнтру дасьледаваньняў грамадзкай думкі, Аляксандар Квасьнеўскі ўзначаліў сьпіс палітыкаў, якіх палякі назвалі палітыкам году. Далей – з адрывам у 10% ідзе цяперашні прэзыдэнт Лех Качыньскі, а на трэцім месцы – лідэр партыі “Самаабарона” Анджэй Лепэр.

Палітыкам году Аляксандар Квасьнесўкі стаў дзясяты раз запар – дарэчы, усе 10 гадоў знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе ён заставаўся найбольш папулярным польскім палітыкам. Пры гэтым Кавасьнеўскі, які быў сааўтарам новай польскай Канстытуцыі і рашуча адкідаў ідэю прэзыдэнцкай рэспублікі. У адным са сваіх апошніх інтэрвію ў якасьці прэзыдэнта ён заявіў:

(Квасьнеўскі: ) “Я – праціўнік мадэлі прэзыдэнцкай рэспублікі. Такая сыстэма, магчыма, і добра працавала б у Польшчы, але шмат улады ў адных руках было б вялікай спакусай для людзей і пагражала б нашай маладой дэмакратыі”,

Што да сусьветных лідэраў, дык сярод іх палітыкам году ў Польшчы стаў Джордж Буш, хаця сёлета яго абралі менш палякаў, чым два гады таму і летась. На другім месцы бундэс-канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, далей ідуць брытанскі прэм’ер Тоні Блэр і прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.
XS
SM
MD
LG