Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Міліцыі будзе значна прасьцей падслухоўваць тэлефонныя размовы"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса піша сёньня пра запрашэньне афіцыйным Менскам назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкія выбары, а таксама пра тое, што цяпер міліцыі будзе лягчэй падслухоўваць прыватныя размовы беларусаў.

“Gazeta Wyborcza”, распавядаючы пра запрашэньне ў Беларусь міжнародных назіральнікаў, адзначае, што беларускі ЦВК мае намер запрасіць назіральнікаў з усіх краінаў былога Савецкага Саюзу, акрамя Грузіі, бо ня мае кантактаў з гэтай дзяржавай.

У сваю чаргу “Rzeczpospolita” ў паведамленьні “Менск перасьледуе апазыцыйных кандыдатаў” расказвае пра папярэджаньні ЦВК Беларусі для ініцыятыўных групаў Зянона Пазьняка і Аяксандра Мілінкевіча за тое, што яны нібыта распаўсюджвалі “агітацыйныя матар’ялы” за гэтых палітыкаў яшчэ да іхнай афіцыйнай рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў.

“Каімісія заявіла, што за гэтыя парушэньні можа не дазволіць спадарам Мілінкевічу і Пазьняку балятавацца”, – піша штодзёньнік.

Іншыя мэдыі паведамляюць пра тое, што цяпер беларускай міліцыі будзе значна прасьцей падслоўхоўваць размовы праз мабільныя тэлефоны і атрымліваць інфармацыю пра уладальнікаў патрэбных нумароў – адпаведныя рашэньні прынятыя міністэрствам інфармацыі.

Адзначаецца, што гэтыя захады зробленыя напярэдадні выбараў, таму кантраляваць можна будзе ня толькі размовы крымінальнікаў, але і праціўнікаў цяперашняй улады.
XS
SM
MD
LG