Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Правы чалавека займаюць істотнае месца ў палітыцы ЭЗ"


Радыё Свабода Прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Эма Удвін пад час брыфінгу ў Брусэлі пракамэнтавала справаздачу праваабарончай арганізацыі "Human Rights Watch", дзе ўтрымлівалася крытыка стаўленьня Эўразьвязу да сытуацыі з правамі чалавека ў некаторых краінах, такіх, як Расея, Кітай, Беларусь.

(Удвін: ) "Мы павінны сказаць, што правы чалавека займаюць істотнае месца ў нашай палітыцы. Мы робім вельмі істотны акцэнт на правах чалавека ва ўсіх нашых двухбаковых стасунках з трэцімі краінамі. Як вы ведаеце, гэта можа мець розныя формы. Гэта можа быць часткай нашых дамоваў, як у выпадку партнэрства, так і асацыяцыйных пагадненьняў. І тэма правоў чалавека сапраўды вельмі важная ў плянах супрацоўніцтва, якія мы маем з партнэрамі ў межах палітыкі суседзтва".

Гл. таксама • "Human Rights Watch" канстатуе пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі • Як у Менску камэнтуюць справаздачу “Human Rights Watch”? • МЗС камэнтуе справаздачу “Human Rights Watch”
XS
SM
MD
LG