Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ атрымала запрашэньне на прэзыдэнцкія выбары


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава АБСЭ перад тым, як прыняць рашэньне аб назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, накіруе туды адмысловую дэлегацыю.

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ нашаму радыё пацьвердзілі, што гэтая арганізацыя атрымала сёньня запрашэньне ад беларускіх уладаў накіраваць сваіх назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары, што адбудуцца 19 сакавіка.

(Гунарсдоцір: ) “Я магу толькі пацьвердзіць, што мы атрымалі запрашэньне, але рашэньня ў гэтай справе пакуль няма. У бліжэйшым часе мы накіруем у Беларусь адмысловую дэлегацыю, якая пазнаёміцца з сытуацыяй на месцы і на падставе рэкамэндацыяў гэтай дэлегацыі мы прымем рашэньне – пакуль такога рашэньня няма”, – заявіла Радыё Свабода прэсавая сакратарка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ Урдур Гунарсдоцір.

Паводле яе словаў, калі будзе прынятае рашэньне накіраваць назіральнікаў у Беларусь, дык у АБСЭ ёсьць яшчэ дастаткова часу, каб падрыхтаваць місію. Не перашкодзяць і выбары ва Ўкраіне.

(Гунарсдоцір: ) “Гэта не праблема. Мы маем вопыт, калі трэба было накіроўваць назіральнікаў у больш чым адну краіну адначасова”.
XS
SM
MD
LG