Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя арыштавала ў Гішпаніі 33 чалавек па справе аб дзіцячым порна


Радыё Свабода 18 студзеня гішпанскія паліцыянты арыштавалі 33 чалавекі, якія падазраюцца ў набыцьці праз Інтэрнэт фатаздымкаў зь дзіцячай парнаграфіяй, перадае агенцтва Reuters. Сярод арыштаваных – мясцовыя банкіры, сьвятары, пэнсіянэры, настаўнікі.

Усе яны будуць праходзіць па гучнай справе менскай кампаніі "Regpay", супрацоўнікі былі арганізатарамі гэтага крымінальнага бізнэсу. Беларускія кампутаршчыкі і галоўныя фігуранты справы – Ягор Залатароў, Аляксандар Бойка і Аляксандар Бучнеў знаходзяцца цяпер у ЗША і чакаюць свайго прысуду ў адной з мясцовых турмаў.

Паводле адказнага прадстаўніка МУС Гішпаніі, “сёньняшняя пасьпяховая апэрацыя ёсьць вынікам буйнога міжнароднага расьсьледаваньня і дэманструе ўсю важнасьць міжнароднага паліцэйскага і судовага супрацоўніцтва ў барацьбе супраць дзіцячага порнабізнэсу ў Інтэрнэце”.

Паведамляецца, што летась у Гішпаніі быў таксама арыштаваны менчук Аляксандар Бойка. Ягоныя калегі Залатароў і Бучнеў былі затрыманыя прыкладна ў той жа час ў Францыі.

Нагадаем, што Беларусь адрозна ад іншых эўрапейскіх краінаў ня мае адпаведных дамоўленасьцяў з ЗША адносна выдачы падазраваных асобаў амэрыканскім праваахоўным структурам, а таму менчукоў выдалі Штатам улады іншых краінаў.

Паводле крыніцаў у праваахоўных структурах ЗША, паслугамі "Regpay" карысталіся найменей 90 тысячаў кліентаў, большасьць зь якіх жывуць у ЗША, а таксама ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Ганконгу, розных краінах Заходняй Эўропы.
XS
SM
MD
LG