Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За каго аддаюць свае подпісы гарадзенцы?


Радыё Свабода Каго ведаеце зь сямі кандыдатаў, якія жадаюць удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах? Ці пасьпелі вы паставіць ужо свой подпіс за каго-небудзь зь іх? На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенцы.

(Спадар: ) “Натуральна — Мілінкевіч, Лукашэнка, Фралоў. Калі паглядзець газэты, можна яшчэ ўспомніць. Інфармацыя ў газэтах ёсьць, толькі па тэлевізары няма. Я паставіў свой подпіс за Мілінкевіча”.

(Маладзён: ) “Ведаем Лукашэнку, а больш на слыху нікога няма”.

(Жонка: ) “Не, да нас прыходзілі. Мы за кагосьці падпісваліся, за прафэсара”.

(Муж: ) “Прыходзілі прапаноўвалі і за Лукашэнку: будзеце ці не падпісвацца? Ня будзем. Ну, тады да пабачэньня”.

(Спадарыня: ) “Назваць ня можам, але ў нас на працы праводзілі інструктаж, як правільна ўдзельнічаць у выбарах, і мы цяпер кампэтэнтныя ў гэтым пытаньні”.

(Сяброўка: ) “У нас тры кандыдаты: Мілінкевіч, Лукашэнка і гэты, на “к” — Казулін”.

(Спадарыня: ) “Канечне, няма ніякай інфармацыі. З газэты ведаю пра Гайдукевіча, але, па-мойму, ён зьняў сваю кандыдатуру. Вайтовіч зьняў? Значыцца, ведаю Гайдукевіча, Мілінкевіча, Лукашэнку”.

(Дзьве сталыя спадарыні: ) “Мы зусім не азнаёмленыя з гэтым, можам толькі Лукашэнку назваць”.

(Спадар: ) “Я ўсіх ведаю, асабліва Казуліна, мне ўчора пакінулі ягоную візытоўку, я за яго расьпісаўся. Я яго ведаю асабіста. Ёсьць газэта, якая называецца “Свободные новости”, там усё пра кандыдатаў напісана”.

(Сябра: ) “Інфармацыі насамрэч замала, але я паставіў свой подпіс за Казуліна”.

(Маладзён: ) “Усіх кандыдатаў ня ведаю, толькі аднаго, які добра прасоўваецца, гэта Лукашэнка”.

(Спадарыня: ) “Толькі Лукашэнку ведаю. Я ўвогуле чытаю мала, а тэлевізар гляджу пастаянна, але па тэлевізары я ні разу ня чула, каб нехта яшчэ вылучаўся б, апроч Лукашэнкі”.

(Маладзён: ) “Ведаем іхныя прозьвішчы, галоўны, ясна, Лукашэнка. Нам гэты прэзыдэнт ужо надакучыў, мы з жонкай паставілі свае подпісы за Мілінкевіча. Ведаем яшчэ Казуліна, Фралова, але ва ўсіх іх вельмі мала шанцаў, бо дзьве галоўныя постаці — Мілінкевіч і Лукашэнка”.

(Спадарыня: ) “Ведаю, што Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк удзельнічаюць, і яшчэ Аляксандар Лукашэнка”.

(Сяброўка: ) “Я яшчэ ведаю Казуліна, і амаль нікога больш. Да нас прыходзілі зьбіраць подпісы, і я паставіла свой за Мілінкевіча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG