Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца тэндэру Эўракамісіі будзе вядомы да канца студзеня


Радыё Свабода Прадстаўніца Эўрапейскай Камісіі Эма Удвін заявіла сёньня, што да канца гэтага месяца будзе вызначаны пераможца тэндэру на вяшчаньне для Беларусі сярод чатырох прэтэндэнтаў.

Прадстаўніца Эўракамісіі Эма Ўдвін сказала:

(Удвін: ) "Мы сапраўды хочам мець некаторыя адмысловыя праграмы перад выбарамі ў Беларусі. Я не хачу сказаць, што мы спадзяемся, што да выбараў усё будзе створана ў поўным аб’ёме. Але мы сапраўды жадаем, каб зьявілася нейкая радыёперадача, перш чым выбары адбудуцца".

Нагадаем, што тэндэр Эўракамісіі на тэле- і радыёвяшчаньне для Беларусі быў абвешчаны летам 2005 году. Прадугледжана фінансаваньне ў памеры 2 мільёны эўра. Сярод чатырох дзясяткаў прэтэндэнтаў былі вызначаныя чатыры магчымыя кандыдаты:

1) Літоўскі Цэнтар пераходнай дэмакратыі ў кансорцыюме з украінскай тэлерадыёкампаніяй "NBM" і беларускім Фондам падтрымкі інавацыйных дасьледаваньняў;

2) Нямецкая прыватная фірма "Media Consulta" разам з расейскім тэлеканалам “Цэнтар ТВ”;

3) Латыскае радыё "SWH";

4) Польскае тэлекампанія разам зь Беластоцкім радыё.

Пазьней расейскі канал “Цэнтар ТВ” адмовіўся ўдзельнічаць у тэндэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG