Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС камэнтуе справаздачу “Human Rights Watch”


Алесь Дашчынскі, Менск Выканаўца абавязкаў прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў пазыцыю МЗС Беларусі адносна справаздачы “Human Rights Watch”.

(Папоў: ) “Мы лічым, што многія з тых фактаў, якія пазначаны ў справаздачы “Human Rights Watch”, пададзены з факталягічнымі памылкамі, тэндэнцыйна — і нават многія зь іх зьяўляюцца наўмысна скажонымі. І наагул, з агульнай скіраванасьцю гэтых справаздачаў мы ня можам пагадзіцца. Гэтак званая беларуская частка справаздачы складаецца з крытычных заяваў на наш адрас, якія ўжо неаднаразова выказвалі нашы традыцыйныя апанэнты. Ну, і беларускі бок неаднаразова і цярпліва тлумачыў сытуацыю. З гледзішча МЗС, наша пазыцыя агульнавядомая па ўсіх гэтых пытаньнях, якія пазначаюцца ў справаздачы, і нам падаецца, што яна не патрабуе нейкіх дадатковых удакладненьняў, дадатковых тлумачэньняў”.

Гл. таксама • "Human Rights Watch" канстатуе пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG