Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыўную групу Лукашэнкі ў Берасьці спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці


Радыё Свабода, Берасьце У Маскоўскі РАУС Берасьця паступіла заява аб парушэньнях выбарчага заканадаўства сябрамі ініцыятыўнай групы, што зьбірае подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

Паводле аўтара заявы жыхара Берасьця Сяргея Вакуленкі, інцыдэнт здарыўся 18 студзеня ў будынку абласной бібліятэкі, дзе зьбіраліся подпісы на карысьць вылучэньня кандыдатам ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Вакуленка сьцьвярджае, што подпісы зьбірала асоба, якая ня мела пасьведчаньня сябра ініцыятыўнай групы, а падпісныя лісты не ўтрымлівалі зьвестак пра прэтэндэнта, на карысьць якога зьбіраліся подпісы. Акрамя таго, паводле Сяргея Вакуленкі, побач знаходзілася агітацыйная ўлётка Лукашэнкі, якая ня мела выходных зьвестак.

У часе інцыдэнту спадарыня Ласковіч, што зьбірала подпісы, спрабавала зьнішчыць падпісны ліст, але сьведкі здарэньня не далі ёй гэта зрабіць і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. Зараз згаданы падпісны ліст знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС Берасьця.

Аўтар заявы просіць начальніка раённай міліцыі даць прававую ацэнку дзеяньням ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі і прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне выбарчага заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG