Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Штаб Мілінкевіча накіраваў тры новыя скаргі на незаконны збор подпісаў за Лукашэнку


Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Бухвостаў сёньня накіраваў у ЦВК і пракуратуру Беларусі тры новыя скаргі на парушэньне закону пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку.

Аляксандар Бухвостаў піша пра канкрэтныя выпадкі выкарыстаньня службовага становішча пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку супрацоўнікамі сацыяльнай службы і пошты ў Менску, якія патрабавалі, каб пэнсіянэры падпісваліся за дзейнага кіраўніка дзяржавы.

У ініцыятыўных групах Мілінкевіча і Казуліна паведамілі, што яны ўжо раней накіроўвалі скаргі на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў за Лукашэнку. Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякай інфармацыі пра выкарыстаньне дзейным кіраўніком краіны адміністрацыйнага рэсурсу ў яе няма:

(Ярмошына: ) “Мы адсочваем толькі тое, на што ёсьць скаргі, альбо калі мы бачым гэта самі. На гэты момант ніводнай скаргі на гэты конт не паступала”.

Спадарыня Ярмошына заявіла, што скаргі ў ЦВК ад кіраўніка ініцыятыўнай групы Казуліна Мечыслава Грыба “не вытрымліваюць ніякай крытыкі”, а прыведзеныя ім факты не адпавядаюць сапраўднасьці.
XS
SM
MD
LG