Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску пакаралі зборшчыкаў подпісаў


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Пінскага гарвыканкаму разгледзела на сваім паседжаньні справы сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча.

Алесю Аўсеенку, якога ў часе збору подпісаў каля цэнтральнага рынку Пінску міліцыянты некалькі разоў затрымлівалі й склалі чатыры пратаколы аб адміністрацыйным прапарушэньні, вынесьлі папярэджаньне за тое, што нібыта перашкаджаў мінакам праходзіць на рынак.

Іншага сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Рамановіча пакаралі штрафам на адну базавую велічыню (29 тысяч рублёў) за тое, што ў часе збору подпісаў ён распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы, якія ня мелі выходных зьвестак.

Спадары Аўсеенка і Рамановіч зьбіраюцца абскарджваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі.
XS
SM
MD
LG