Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белпошта” адмовілася дастаўляць у рэгіёны газету “Брестский курьер”


Радыё Свабода Дырэктар берасьцейскага філіялу “Белпошты” Генадзь Цітоў напісаў рэдакцыі незалежнага выданьня, што лічыць такую дастаўку “нямэтазгоднай”.

Рэдакцыя “Брестского курьера” прапанавала “Белпошце” заключыць дамову на экспэдыцыю, перавозку і дастаўку газэты транспартам гэтага прадпрыемства для раённых аддзяленьняў “Берасьцеаблсаюздруку”.

З-за адмовы “Белпошты” з пачатку гэтага году “Брестский курьер” не паступае ў шапікі “Берасьцеаблсаюздруку” некаторых аддаленых райцэнтраў Берасьцейшчыны.

Варта нагадаць, што названая газэта не была ўключана ў падпісны каталёг, а “Белпошта” аднавіла падпіску на “Брестский курьер” толькі ў апошнія дні сьнежня 2005 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG