Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч будзе абскарджваць папярэджаньне ЦВК у Вярхоўным судзе


Радыё Свабода Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч заявіў “Свабодзе”, што абскардзіць у Вярхоўным судзе Беларусі сёньняшняе папярэджаньне Цэнтравыбаркаму, што далі ягонай ініцыятыўнай групе за распаўсюд друкаванай прадукцыі.

(Мілінкевіч: ) “Я абсалютна не пагаджаюся, што гэта ёсьць парушэньнем закону. У нас кіраўнік дзяржавы парушае закон кожны дзень, і значна ў большай ступені. Але яму ніхто папярэджаньня ня вынесе… Мы ж усё робім паводле закону, таму што на тых самых каляндарыках нідзе не напісана “Галасуйце за Мілінкевіча”, на іх няма згадкі пра выбары ўвогуле. Проста ёсьць інфармацыя, што ёсьць такі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Мілінкевіч”.

Спадар Мілінкевіча лічыць, што ўлады гэтым папярэджаньнем імкнуліся зьменшыць актыўнасьць ягонай каманды, каб тая асьцерагалася зьняцьця з выбарчай гонкі:

(Мілінкевіч: ) “Мы ня зьменшым нашай актыўнасьці, мы працуем перш за ўсё зь людзьмі, наша мэта — уплываць на сьвядомасьць людзей, на іх розум, несьці ім інфармацыю… Калі ўлады захочуць нас зьняць, то гэта будзе не прававое рашэньне, а рашэньне палітычнай мэтазгоднасьці”.

Тым часам кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў, які таксама сёньня атрымаў папярэджаньне ЦВК, зазначыў, што пакуль ня вырашана, ці будзе ён абскарджваць папярэджаньне ЦВК праз суд — ён мусіць яшчэ абмеркаваць гэта зь лідэрам КХП БНФ.

Гл. таксама • Ініцыятыўныя групы Мілінкевіча і Пазьняка атрымалі папярэджаньні ЦВК
XS
SM
MD
LG