Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборшчыкаў подпісаў за Мілінкевіча сустрэлі міліцыянты з аўтаматам


Радыё Свабода Сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Дзятлаве ўвечары 17 студзеня на выхадзе з пад’езду аднаго з шматкватэрных дамоў затрымалі двое міліцыянтаў. Адзін зь іх быў узброены аўтаматам. Яны запатрабавалі ў зборшчыкаў дакумэнты.

Міліцыянты паведамілі, што нехта з жыхароў дому патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся, што па кватэрах ходзяць невядомыя людзі. Пасьля праверкі дакумэнтаў міліцыянты зьвязаліся па рацыі з райаддзелам і хвілінаў пятнаццаць чакалі адказу.

Як зазначыў адзін з затрыманых, Пётра Цярэшка, размаўлялі зь імі вельмі карэктна. Міліцыянты цікавіліся асобай Аляксандра Мілінкевіча, што ён за чалавек і якіх зьменаў у грамадзтве хоча дабіцца. Пасьля дазволу з райаддзелу зборшчыкаў подпісаў адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG