Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаеце вы прозьвішчы ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта?


Радыё Свабода Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі працягваюць зьбіраць подпісы. Але ці ведаюць выбаршчыкі імёны ўсіх сямёх прэтэндэнтаў? Наш карэспандэнт правёў апытаньне на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнт: ) “Ініцыятыўныя групы сямёх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта працягваюць зьбіраць подпісы выбаршчыкаў. Ці ведаеце вы імёны і прозьвішчы гэтых прэтэндэнтаў?”

(Спадарыня: ) “Так, ведаю, але я далёкая ад палітыкі”.

(Спадарыня: ) “Некаторых ведаю. Мілінкевіч, Лукашэнка, Пазьняк, Вайтовіч і, бадай што, усё”.

(Хлопец: ) “Ня ведаю. Мала інфармацыі”.

(Спадар: ) “Ведаю Мілінкевіча, Лукашэнку, а больш нікога ня ведаю”.

(Спадар: ) “Амаль усіх, па тэлевізары ж паказваюць. Мілінкевіч, генэрал Фралоў, Гайдукевіч”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, бо мала інфармацыі”.

(Дзяўчына: ) “Некаторых ведаю. Казулін, Пазьняк — гэта, відаць, самыя вядомыя. Казулін былы рэктар БДУ, а я студэнтка гэтага ўнівэрсытэту, і яго ведаю. А іншыя, відаць, мала ладзяць нейкіх акцыяў, і людзі ня ведаюць іх палітычных праграмаў”.

(Хлопец: ) “Некаторых ведаю — Лукашэнку, Казуліна, але ўсіх не магу цяпер назваць”.

(Хлопец: ) “Бачыў агітацыю ў мэтро. І па нашыцм інтэрнаце ходзяць і зьбіраюць подпісы за Лукашэнку. Іншыя прэтэндэнты слабыя”.

(Пэнсіянэрка: ) “Нікога ня ведаю. Я ўжо старая, не цікаўлюся. Прыйдуць патлумачаць, раскажуць біяграфію — і я буду за таго галасаваць”.
XS
SM
MD
LG