Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Он-лайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Казуліным не адбудзецца


Радыё Свабода Пра гэта паведамілі ў штабе прэтэндэнта. Канфэрэнцыя была заплянаваная на сёньня і мелася пачацца а 13-й гадзіне. Але прадстаўніца штабу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна спадарыня Ніна Шыдлоўская паведаміла Радыё Свабода, што спадар Казулін ня можа ўзяць удзел у он-лайн канфэрэнцыі “з тэхнічных прычынаў”.

Прадстаўніца штабу сказала, што на пытаньні, якія былі дасланыя на вэбсайт Свабоды, спадар Казулін адкажа пазьней пісьмова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG