Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса піша пра “паляваньне” на актывістаў СПБ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польскія газэты ўзгадваюць пра папярэджаньні ЦВК Беларусі для двух кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, а таксама працяг перасьледу актывістаў СПБ, які мэдыі называюць “паляваньнем” на прыхільнікаў непрызнаванай афіцыйным Менскам старшыні Саюзу.

Распавядаючы пра папярэджаньні ЦВК ініцыятыўным групам Аляксандра Мілінкевіча і Зянона Пазьнякака за тое, што яны распаўсюджваюць агітацыйныя матар’ялы за гэтых палітыкаў яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі Мілінкевіча і Пазьняка ў якасьці кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, польскія мэдыі зьвяртаюць увагу, што паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, “кіраўнік дзяржавы заўсёды мае пэўную перавагу над інышмі кандыдатамі”.

“Настрой у грамадзтве сьведчыць аб тым, што вынікі выбараў даволі лёгка прадбачыць”, – цытуюць словы Ярмошынай буйнейшыя польскія інфармацыйныя інтэрнэт-парталы.

У матар’ялах адзначаецца, што, паводле назіральнікаў, зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў Беларусі будуць тры-чатыры палітыкі.

Між тым “Gazeta Wyborcza” паведамляе пра затрыманьне міліцыянтамі галоўнага рэдактара часопісу "Magazyn Polski" Андрэя Пачобута, у машыне якога знаходзіліся некалькі паасобнікаў гэтага часопісу, а таксама пра затрыманьне аўтамабіля зь непрызнаванай афіцыйным Менскам старшынёй СПБ Анжалікай Борыс.

Польскі штодзёньнік піша пра “паляваньне” на актывістаў СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG