Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Швэцыі заклапочаная беларускай сытуацыяй


Радыё Свабода Лайла Фрэйвалдс, міністарка замежных справаў Швэцыі, глыбока заклапочаная палітычным ціскам і пагаршэньнем стану правоў чалавека ў Беларусі, перадае Радыё Швэцыі International.

Як заявіла спадарыня Фрэйвалдс, у зьвязку з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі швэдзкая грамадзкасьць зьбіраецца пэрыядычна выказваць сваю салідарнасьць з дэмакратычным рухам у гэтай краіне.

Прыкладна празь месяц у цэнтры Стагкольма пройдзе чарговая, другая па ліку, масавая акцыя ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Першая дэманстрацыя, у якой ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх партыяў у швэдзкім парлямэнце, адбылася ўчора, 16 студзеня. Трэцюю акцыю салідарнасьці швэды плянуюць правесьці ў сакавіку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG