Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч наведаў Слонім, Жыровічы, Ваўкавыск, Зэльву


Радыё Свабода Разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы ён стаяў у пікетах, дзе зьбіраюць подпісы. Вакол сабіралася шмат людзей, якія задавалі самыя розныя пытаньні. Як зазначыў Радыё Свабода сам Аляксандар Мілінкевіч, у заходнім рэгіёне Беларусі людзі значна лепш паінфармаваныя, але праблемы ў іх такія ж, як і ў іншых рэгіёнах краіны.

У малых гарадах людзей найперш турбуе беспрацоўе, адсутнасьць пэрспэктываў для моладзі, якая зьяжджае на заробкі ў іншыя краіны, кошты на жыльлё і камунальныя паслугі, стан мэдыцыны і платная адукацыя, якія для многіх недаступныя.

Як зазначыў Аляксандар Мілінкевіч, “няма мясцовых выразных праблемаў. Праблемы ва ўсёй Беларусі тыя самыя, а гэта азначае, што нешта ў агульнай сыстэме працуе ня так, як трэба”.

У Ваўкавыску Аляксандар Мілінкевіч перадаў ліст падтрымкі прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, якія цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Нагадаю, што ён трымаў галадоўку 74 дні.

Едучы з Слоніму ў Ваўкавыск, Аляксандар Мілінкевіч наведаў могілкі ў Зэльве, дзе ўсклаў кветкі на магілу вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што падчас ягоных паездак па гарадах Беларусі за ім пастаянна сочаць, пішуць пратаколы, якія адсылаюць у Цэнтральную выбарчую камісію, але яўных перашкодаў ня чыняць.
XS
SM
MD
LG