Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўпэўнены вы, што ваш мабільны ніхто не праслухоўвае?


Радыё Свабода Ці не баіцеся, што ваш мабільны тэлефон могуць праслухоўваць? На гэтыя пытаньні адказвалі жыхары Горадні.

(Спадар: ) “У мяне мабільнага тэлефона няма, а звычайны ёсьць. Напэўна, кожнаму непрыемна было б, каб яго праслухоўвалі”.

(Дзяўчына: ) “А чаго баяцца?”

(Яе сябра: ) “Нам няма чаго хаваць”.

(Дзяўчына: ) “А мне здаецца, што варта праслухоўваць, бо шмат наркотыкаў цяпер прадаецца”.

(Яе сябра: ) “Вось менавіта наконт гэтага дамаўляюцца па тэлефонах”.

(Дзяўчына: ) “Таму варта праслухоўваць, я лічу”.

(Дзяўчаты: ) “Баімся, усе баяцца. Мы ня хочам, каб слухалі, тэлефонныя размовы — гэта наша прыватнае”.

(Першая дзяўчына: ) “Злачынцаў, канечне, можна праслухоўваць”.

(Другая: ) “Калі адносна чалавека нейкае абвінавачаньне існуе, тады выдаецца пэўны дакумэнт ці ордэр, а проста праслухоўваць, я думаю, ня маюць права”.

(Трэцяя дзяўчына: ) “Я думаю, што мабільны тэлефон нельга праслухоўваць — у звычайных людзей, ні ў чым не вінаватых”.

(Малады спадар: ) “Я не баюся праслухоўваньня. Я не займаюся палітыкай, не цікаўлюся ёю, я свабодны чалавек, мастак, мне баяцца няма чаго, у мяне іншы сьвет”.

(Спадар: ) “Тое, чаго ня хочаш, па тэлефоне не гаворыш, бо верыць нікому нельга”.

(Спадар: ) “Шчыра кажучы, баюся, але што рабіць? Тым больш, лаем па тэлефоне ўсё тое, што навокал робіцца. Таму, калі тэлефон будзе праслухоўвацца, гэта, вядома, непрыемна. Мы жывем у такой дзяржаве, што ўсяго такога баімся”.

(Маладзён: ) “Так, я гэтага баюся, і па мабільным тэлефоне стараюся нічога такога не гаварыць”.

(Сябра: ) “Шчыра кажучы, у мяне былі падазрэньні. Дый сябры гавораць, што ўсё праслухоўваецца. Там пры гучаньні пэўных словаў, каранёў пачынае ўключацца запіс: накшталт слова “бомба”, яны тады запісваюць”.

(Маладзён: ) “Я ня ў курсе гэтых справаў, але ў мяне існуе нават не падазрэньне, а боязь, што тэлефоны могуць праслухоўваць”.

(Дзяўчына: ) “Баяцца, напэўна, асабліва няма чаго, бо ў размовах тэлефонных нічога, што кампрамэтуе, няма, але гэта — асабістае жыцьцё, якое нікога не павінна датычыць”.

(Яе сябра: ) “А ў мяне няма мабільнага тэлефона”.

(Дзяўчына: ) “Але каб быў, ты, я думаю, быў бы супраць праслухоўваньня?”

(Яе сябра: ) “Ну, безумоўна”.

(Маладзён: ) “Я і так лічу, што праслухоўваюць”.

(Дзяўчына: ) “Гэта ў нас у Беларусі? Я чула, што ў Літве такое. Мы болей баімся, што нехта можа выпадкова падключыцца і пачуць размову. Але і праслухоўваньне, канечне, непажаданае”.

Гл. таксама • Мабільныя тэлефоны будуць праслухоўвацца ў Беларусі на законных падставах
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG