Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі абраў новага кіраўніка


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве адбыўся выбарчы сход польскай арганізацыі Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – адной з найбольш актыўных арганізацыяў, што займаюцца беларускімі справамі. Кіраўніком зьвязу абраны беларускі студэнт з Варшавы Антось Цялежнікаў

За некалькі гадоў свайго існаваньня Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі стаў добра вядомы ў Польшчы – ягоныя сябры арганізавалі дзесяткі канцэртаў беларускіх музыкаў, пікетаў, дэманстрацыяў і мітынгаў у падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі.

Гаворыць намесьнік старшыні арганізацыі Віталь Лоцманаў.

(Лоцманаў: ) “Склад арганізацыі зьмяніўся такім чынам, што мы маем цяпер прыкладна аднолькавую колькасьць сяброў зь Беларусі і з Польшчы. Раней большасьць былі палякі”.

Новы кіраўнік арганізацыі, беларускі студэнт з Варшавы Антось Цялежнікаў кажа, што такія зьмены выкліканыя тым, што ўсё больш беларусаў цікавяцца сытуацыяй у краіне, хочуць нешта рабіць. Спадар Цялежнікаў плянуе напярэдадні выбараў у Беларусі пашырыць дзейнасьць сваёй арганізацыі.

(Цялежнікаў: ) “Праца будзе больш актыўнай, хаця нельга сказаць што арганізацыя не была актыўнай раней. У нас старшынства – не галоўнае, галоўнае гэта каманда, ў якой мы працуем”.

На здымку: Антось Цялежнікаў на акцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG