Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня працягваецца працэс над Скрабцом


Алег Грузьдзіловіч, Менск 17 студзеня ў Вярхоўным судзе Беларусі ў 14 гадзінаў аднавіўся працэс над прэтэндэнтам на прэзыдэнта, былым кіраўніком дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце Прадстаўнікоў Сяргеям Скрабцом.

Скрабца абвінавачваюць ў шэрагу злачынстваў, між тым шмат хто ў Беларусі і сьвеце перакананыя ў палітычных матывах перасьледу вядомага апазыцыянэра. 16 студзеня працэс над Сяргеям Скрабцом прыпыніўся дзеля праверкі ідэнтычнасьці подпісу палітыка на адным з працэсуальных дакумэнтаў. Сяргей Скрабец заявіў , што ягоны подпіс падрабілі. Раней ён выказаў недавер судзьдзю Віктару Ракіцкаму, а таксама прадстаўніку пракуратуры і адвакату.

“Беларуская судовая сыстэма залежыць ад волі палітычнага кіраўніцтва краіны і таму гэты працэс – фарс”, -- заявіў у судзе Сяргей Скрабец. Судзьдзя Ракіцкі, аднак, ўсе хадайніцтвы Сяргея Скрабца адхіліў. Калі сёньня судзьдзя вырашыць працягваць працэс, ў былога дэпутата зьявіцца магчымасьць зрабіць новыя заявы адносна крымінальнай справы.
XS
SM
MD
LG