Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з затрыманых расейцаў: "Я дакладна яшчэ прыеду ў Менск..."


Радыё Свабода 16 студзеня выйшлі на волю затрыманыя 14 студзеня ў Менску дзевяцёра расейскіх і двое беларускіх грамадзянаў. Зь іх зьнялі ўсе абвінавачаньні.

Раней журналістам паведамлялі, што гэтых людзей падазраюць у тым, што яны зрабілі надпіс антыўрадавага зьместу на сьцяне будынка ў цэнтры Менску. Адзін з затрыманых беларусаў Ігар Помаз сказаў Радыё “Свабода”.

(Помаз: ) “Нас узялі за надпіс, які мы не рабілі і трымалі ў камэры каля 60 гадзінаў. Нас трымалі ў розных камэрах. Некаторыя былі па двое, а некаторыя па адным. Каб пайсьці ў прыбіральню, нам трэба было прасіць супрацоўнікаў міліцыі. На шпацыр нас таксама не выводзілі. Але зараз усё добра і людзі з Масквы едуць дадому. Нам сказалі, што з нас зьнялі ўсе абвінавачаньні.”

Уладзімір Скопянцаў, вызвалены грамадзянін Расеі, дадаў:

(Скопянцаў: ) “Я дакладна яшчэ прыеду ў Менск. Хачу паглядзець на ўсе выдатныя мясьціны гораду… Хаця ў некаторых такое жаданьне цалкам зьнікла”.

Затрыманыя грамадзяне Расеі належаць да розных дэмакратычных і студэнцкіх рухаў Расеі. Паводле словаў аднаго з затрыманых – Івана Ніненкі – іхнае вызваленьне з СІЗО менскай гарадзкой міліцыі адбылося дзякуючы ўмяшальніцтву расейскага консульства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG