Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Пачобута прыходзілі міліцыянты


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні а 6-й раніцы на кватэру да Андрэя Пачобута прыходзілі міліцыянты, каб даставіць яго ў пастарунак, але Андрэя не было дома.

Паводле Пачобута, візыт міліцыі можа быць зьвязана з тым, што у праграме “У цэнтры ўвагі”, паказанай па БТ, наконт яго было сказана, што ён “абвінавачваецца ў некалькіх дробных крымінальных злачынствах” і што ён “патэнцыйны крымінальнік”. Праграма выйшла пасьля таго, як у Беларусі стаў распаўсюджвацца новы нумар надрукаванага ў Польшчы часопіса “Magazyn Polski” у эміграцыі”, які рэдагуе спадар Пачобут. Дарэчы, ён зьяўляецца падазраваным толькі па адной крымінальнай справе — аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG