Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Воршы рэзка вырасла колькасьць ракавых захворваньняў?


Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку

“Народная воля” друкуе паведамленьні чытачоў пра тое, што іх прымушаюць ставіць подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкi – у шпіталі, у бугальтэрыі, па месцы працы ці вучобы. “Асабліва цяжка жыхарам інтэрнатаў – iм намякаюць, што, калi не падпiшуцца, у іх могуць узьнiкнуць праблемы з жытлом”.

Днямi ў Салiгорску распачалася сапраўдная аблава на тых, хто падпiсаў адкрыты лiст у падтрымку “Народнай волі”, – піша газэта. Міліцыянты ходзяць па кватэрах падпiсантаў, правяраюць сапраўднасць подпiсаў. Усiх прасiлi пiсаць нейкія тлумачэньнi. Пакуль нiхто не адмовiўся ад подпісу. Кіраўніцтва гарадзкое міліцыі называе гэту акцыю “знаёмствам участковых з жыхарамі”.

Пра тэмы “цьвіковых” матэрыялаў сёньняшняй “БДГ” расказвае намесьнік галоўнага рэдактара Анатоль Смольскі.

(Смольскі: ) “Успышка ракавых захворваньняў у Воршы. Калісьці там была вайсковая частка, каля яе пабудавалі мікрараёны, і побач дзіцячы садок. Другое – там знайшлі 14 тонаў латунных трубаў у гаражы раённага РАЎС. У выніку расьсьледаваньня выявілася, што трубы ляжалі там 10 гадоў. Мяркуюць, што трубы былі выкрадзеныя ў раёне Чарнобыля, прывезеныя ў Воршу і 10 гадоў апраменьвалі людзей. Цікавы матэрыял пра чэкі “Жыльлё”. Наконт іх прэзыдэнт перад Новым годам падпісаў указ, які не надрукавалі. А без друку ўказ ня лічыцца афіцыйным дакумэнтам. Усё вісіць у паветры, ніхто ня хоча займацца. Доўгія чэргі стаялі ля выканкамаў”.

"Витебский курьер" піша пра тое, што за тыдзень вобласьць адведалі Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Лукашэнка. Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Воршы, Коханава, Глыбокага, Віцебска, правёў тэлефонную “гарачую лінію” зь віцяблянамі. Лукашэнка адведаў Докшыцы, дзе правялі газ. 15 месяцаў таму ён з той жа мэтаю наведаў Глыбокае. Аднак, паведамляе газэта, масавая газіфікацыя мястэчак пакуль не адбылася – каб правесьці газ да асобнага дому, трэба заплаціць больш за 2 млн. рублёў. Калі жыхары шматкватэрнікаў яшчэ могуць сабраць гэтую суму, то астатнія гараджане з-за нізкіх даходаў ня могуць сабе гэтага дазволіць. Гэтак, у Паставах, дзе газ правялі паўтары гады таму, газыфікаваныя толькі 6 вуліцаў. А жыхары 60-ці астатніх вуліцаў ацяпляюць дамы торфам ды дровамі.

“ВК” піша і пра фактычнае банкруцтва ААТ «Віцебскае піва”. 150 чалавек, пераважна жанчыны, засталіся бяз працы. Прычына – у тэхналягічнай адсталасьці камбінату, зношанасьць абсталяваньня склала больш за 80%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG