Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікоў ініцыятыўных групаў Мілінкевіча і Пазьняка выклікалі ў ЦВК


Радыё Свабода Кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча Аляксандра Бухвостава тэлеграмай выклікалі на паседжаньне ЦВК 18 студзеня, на якім будзе разглядацца пытаньне аб выкананьні гэтай групай заканадаўства аб выбарах. Спадар Бухвостаў мяркуе, што Цэнтравыбаркам хоча “інкрымінаваць групе парушэньні закону”, і выказаў упэўненасьць, што ягоная група закон не парушае.

Са свайго боку ініцыятыўная група Мілінкевіча склала акт аб парушэньні заканадаўства групай А. Лукашэнкі – правядзеньні збору подпісаў у службовых памяшканьнях і ў працоўны час, зазначыў спадар Бухвостаў.

Аналягічнае запрашэньне на паседжаньне Цэнтравыбаркаму атрымаў і кіраўнік групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў.
XS
SM
MD
LG