Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя прафсаюзы выказваюць падтрымку рабочым "Азоту"


Сяргей Астраўцоў, Горадня Зь сябрамі Незалежнага прафсаюзу гарадзенскага прадпрыемства “Азот”, на якіх працягваецца ціск, выказалі салідарнасьць цэлых шэраг замежных прафсаюзаў.

Нагадаем, улада цісьне на рабочых "Азоту", каб тыя выходзілі са складу незалежнага прафсаюзу. У прафсаюзе знаходзяцца 230-240 заяваў аб выхадзе з арганізацыі, аднак насамрэч іх больш, паколькі частку заяваў трымаюць у сябе кіраўнікі цэхаў, гаворыць старшыня Незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч. Паводле яго, тых, хто адмаўляецца адразу выйсьці з арганізацыі, выклікаюць паўторна, каб схіліць іх напісаць заяву і скасаваць свой удзел у прафсаюзнай суполцы.

Падтрымку працаўнікам “Азоту” выказалі старшыня польскай “Салідарнасьці” Януш Сьнядэк, генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі працаўнікоў хімічнай прамысловасьці, энэргетыкаў, гарнякоў і рознарабочых Фрэд Хікс, а таксама кіраўнікі нямецкіх, літоўскіх і беларускіх прафсаюзаў. Яны заклікаюць кіраўніцтва “Азоту” спыніць перасьлед сябраў Незалежнага прафсаюзу, паколькі гэта зьяўляецца парушэньнем правоў працоўных, правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG