Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі радар у Ганцавічах – гэта не вайсковая база


Радыё Свабода Расейскі вайсковы аб’ект пад кодавай назвай “Вузел Баранавічы”, які разьмешчаны ў Ганцавічах, не атрымае статус вайсковай базы. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявілі ў камандаваньні гэтага аб''екту.

Прадстаўнікі кіраўніцтва станцыі раньняга папярэджваньня аб ракетным нападзе падкрэсьлілі, што “Вузел Баранавічы” паводле міжурадавага пагадненьня ня можа стаць ваеннай базай, а колькасьць вайскоўцаў, што нясуць службу на аб''екце, ня можа перавысіць тысячы двухсот чалавек.

Сёньня станцыя служыць для фіксацыі стартаў балістычных ракетаў на тэрыторыі Заходняй Эўропы, у зону адказнасьці станцыі ўваходзяць Нямеччына, Францыя і Вялікабрытанія.

У абмен на функцыянаваньне станцыі “Вузел Баранавічы”, якая належыць узброеным сілам Расеі, беларускія войскі атрымалі права праводзіць вучэньні СПА з баявымі пускамі ракетаў на расейскіх палігонах.

На аб''екце “Вузел Баранавічы” праходзяць службу выключна расейскія вайскоўцы, 250 зь іх – салдаты тэрміновай службы.
XS
SM
MD
LG