Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьбіральнікаў у Магілёве не пусьцілі ў інтэрнат


Радыё Свабода У нядзелю ў інтэрнат будаўнічага каледжа ў Магілёве вахцёр і выхавацелька не пусьцілі двух зборшчыкаў подпісаў, студэнтаў унівэрсытэту імя Куляшова – Натальлю Палякову і Яўгена Бойку. Выхавацелька інтэрнату спаслалася на распараджэньне начальства – “нікога не пускаць”.

Калі сябры ініцыятыўнай групы паспрабавалі тлумачыць ёй свае правы згодна з выбарчым заканадаўствам, выхавацелька выклікала міліцыю. Зборшчыкаў подпісаў адвезьлі ў райаддзел, а потым выпусьцілі. Тлумачыць кіраўнік мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча Уладзімер Шанцаў.

(Шанцаў: ) “Я па тэлефоне размаўляў з выхавацелькай і папярэдзіў яе, калі яна не дапусьціць зборшчыкаў, то менавіта на яе будзе скарга ў пракуратуры. Выхавацелька выклікала міліцыю, абвінаваціла зборшчыкаў ў тым, што тыя нібыта абразілі яе. Адбылася размова з міліцыяй, разабраліся, ніякай абразы не было”.

У выніку зборшчыкі подпісаў згубілі амаль дзьве гадзіны часу. Збор подпісаў быў сарваны. Уладзімер Шанцаў адзначае, што гэта ня першы выпадак, калі зборшчыкаў не пускаюць у інтэрнаты. Пра гэта ўжо была накіравана скарга старшыні магілеўскага гарвыканкама. У лісьце, намесьнік старшыні спадар Міхеенка адказаў, што зборшчыкі “павінны захоўваць правілы ўнутранага распарадку”.
XS
SM
MD
LG