Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вілейцы А.Мілінкевіча абвінавацілі ў датэрміновай агітацыі


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч наведаў Вілейку і Маладэчна, дзе сустракаўся з патэнцыйнымі выбаршчыкамі і апазыцыйным актывам. Ягоныя сустрэчы ў Вілейцы адсочваў кіраўнік раеннай выбарчай камісіі, у Маладэчне – прадстаўнік патэнцыйнага канкурэнта Аляксандра Казуліна. З Вілейкі і Маладэчна паведамляе Валер Каліноўскі.

Аляксандар Мілінкевіч перш за ўсе наведваў пікеты па зборы подпісаў ля мясцовых рынкаў. У Вілейцы ля рынку сабралася каля паўсотні мясцовых жыхароў, якія расказвалі аб сваіх праблемах, высокіх коштах, нізкіх заробках, але не абыходзілі і перадвыбарчай тэмы:

(Спадарыня: “Скажыце, ці есьць у вас свая каманда, з якой вы у выпадку прыходу да ўлады будзеце працаваць, ці вы яшчэ падбіраеце?”

(Мілінкевіч: ) “Есьць каманда, разумныя і талковыя людзі, есьць маладыя людзі, добрыя эканамісты, але калі я назаву зараз палову з іх, іх пазбавяць працы. Яны падабраныя толькі па прафэсійным прынцыпе”.

За сустрэчай Мілінкевіча з пакупнікамі Вілейскага рынку сачыў старшыня раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта Яўген Ігнатовіч, які заявіў актывістам апазыцыі, што гэтая сустрэча есьць заўчаснай агітацыяй, і Мілінкевічу будзе вынесенае папярэджаньне, акрамя таго ён забраў у жыхароў горада некалькі каляндарыкаў з фатаграфіяй Мілінкевіча ды заявіяў, што іх распаўсюд таксама есьць парушэньне закону.

Аднак ні спадар Ігнатовіч, ні міліцыя не разганялі жыхароў Вілейкі, якія хацелі задаць пытаньні лідэру апазыцыі. У Маладэчне спадар Мілінкевіч пабываў на двух рынках – калгасным і рэчавым. За тым які ідзе збор подпісаў за Мілінкевіча і за ягонымі размовамі з людзьмі тут пільна сачыў прадстаўнік каманды Казуліна Аляксей Кароль, ён паведаміў, што збор подпісаў за ягонага кандыдата тут таксама ідзе пасьпяхова, ды і сам Казулін нядаўна наведваў Маладэчна:

(Кароль: ) “ Другое назіраньне, што як за спадара Мілінкевіча, так і за спадара Казуліна аддае подпісы найперш дэмакратычны электарат, за Казуліна яшчэ ў дадатак добрая частка таго электарата, на які прэтэндуе Лукашэнка. Тут заўважная большая палярызацыя грамадзтва за і супраць Лукашэнкі”.

У рэгіёнах актуальная тэма адзінства апазыцыйных сіл,– засьведчылі мясцовыя актывісты:

(Спадар: ) “Як будзе далей ісьці справа, зараз кандыдаты ад апазыцыі ідуць некалькімі каленамі?”

(Мілінкевіч: ) “Толькі што размаўлялі з Аляксеем Каралем і мяркуем, што пасьля 28 студзеня трэба сядаць і раўзмаўляць, я думаю, што мы здолеем дамовіцца, бо безсэнсоўна хзадзіць многімі каленамі”.

Шэраг жыхароў Маладэчна казалі, што апазыцыі ўвогуле трэба байкатаваць выбары, каб не легімтымізаваць магчымыя фальсыфікацыі і трэці тэрмін А. Лукашэнкі. Спадар Мілінкевіч на гэта адказаў:

(Мілінкевіч: ) “Калі зьняцца і заклікаць людзей да байкоту, то трэба зрабціь так, каб прыйшло на ўчасткі менш за 50 адсоткаў выбарцаў. Я думаю, што ўлада гэтага не дазволіць, яна загоніць бізуном. Наконт зьняцьця кандыдатаў усіх і пакіданьня аднаго Лукашэнкі, то гэта нармальны ход, бо выбары недэмакратычныя, непразрыстыя і несумленныя, але ў тое, каб усе зьнялі свае кандыдатуры, я не веру, бо есьць дублёры, яны відавочныя”. Іншыя патэнцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Валеры Фралоў на наступным тыдні таксама зьбіраюцца у паездку па рэгіёнах Беларусі. Сяргей Гайдукевіч заявіў, што гэтымі днямі ён працуе ў штаб-кватэры сваёй партыі, узаемадзейнічае з людзьмі, якія зьбіраюць подпісы за яго. Яшчэ адзін прэтэндэнт палітвязень Сяргей Скрабец абвясьціў галадоўку, патрабуючы, каб яго выпусьцілі на падпіску аб нявыезьдзе для таго, каб ён мог арганізоўваць збор подпісаў за сябе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG