Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайтовіч заклікае апазыцыйных палітыкаў зьняць свае кандыдатуры


Радыё Свабода Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч заклікае ўсіх апазыцыйных палітыкаў выйсьці з прэзыдэнцкай гонкі.

Нагадаем, спадар Вайтовіч спачатку зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, якая распачала збор подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты. Але потым, 9 студзеня, ён зьняў сваю кандыдатуру з той прычыны, што ўлады не забясьпечылі належных ўмоваў для правядзеньня свабодных, дэмакратычных выбараў. Паводле спадара Вайтовіча, удзельнічаць у выбарах, значыць рабіць легітымным удзел у выбарах Аляксандра Лукашэнкі, які балятуецца трэці раз запар.

(Вайтовіч: ) “Няхай Лукашэнка ідзе адзін – гэта будзе самы моцны ход. Хопіць нам гуляць па сцэнарах улады. Гэта сцэнар улады і ўсё будзе аб’яўлена па сцэнары. Трэба зьнімацца ў самы гранічны момант усім адразу. І няхай застаецца адзін Лукашэнка. Ім трэба спэктакль, ім трэба ўдзел. Каб паказаць усім глядзіце, гэта ўсё легітымна, бачыце, як яны ўдзельнічаюць”.

Аляксандар Вайтовіч называе нэрвовай рэакцыю ўладаў на зьняцьце ягонай кандыдатуры з выбараў. На ягоную думку, менавіта такога разьвіцьця падзеяў улады і баяцца. Спадар Вайтовіч агітуе таксама падчас галасаваньня забіраць бюлетэні.

(Вайтовіч: ) “Усе праціўнікі Лукашэнкі маглі б забраць з сабой бюлетэні. А як людзі не зьнімуцца, то гэтую тэхналёгію ня ўдасца рэалізаваць”.
XS
SM
MD
LG